Belarus
This article was added by the user . TheWorldNews is not responsible for the content of the platform.

20 лет клипу на песню «Госці». Что стало с его героями?

Лявон Вольскі як быў, так і застаецца культавай фігурай для беларускай культуры, працягваючы ствараць і даваць канцэрты.

Паралельна з «Крамбамбуляй» пісаліся песні і для гурта N. R. M., а ў 2008 годзе выйшаў сольны іранічны альбом «Куплеты і прыпевы». З 2011 года нечакана N. R. M. вырашылі далей граць без свайго лідара, што ў прынцыпе стала пачаткам канца для гурта.

Вольскі ж робіць сольную кар'еру і выпускае альбомы. Зусім нядаўна ён вырашыў адрадзіць практыку супольных музычных праектаў і выпусціў альбом «Эмігранты» пра жыццё беларуса, які, як і сам Вольскі, вымушаны з'ехаць з радзімы.

Жыве за мяжой. Ягоная першая жонка і прадзюсарка Ганна памерла ў 2016 годзе ва ўзросце 40 гадоў. Пазней Лявон сустрэў новае каханне — літаратарку Мар'яну Вольскую, таксама вядомую як Яня Ядвабная. З ёй спявак пабраўся шлюбам у 2018-м.